Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Паўночна-ўсходняя вежа

, lida-zamak.krokam.by

У канцы XIV – пачатку XV стагоддзя ўнук Гедыміна, вялікі князь Вітаўт, перабудаваў замак і зрабіў яго адным з самых магутных у Вялікім Княстве Літоўскім. Для ўмацавання пабудовы была ўзведзена паўночна-ўсходняя вежа, разлічаная на вядзенне гарматнага агню. Яна ўяўляла сабой перакошаны ў плане рознабаковы чатырохкутнік, блізкі да квадрата з бакамі каля 12 метраў.
Паўночна-ўсходняя вежа захавалася на вышыню ад 4 да 8 метраў. У 1980 годзе вежу цалкам аднавілі. У 2017 годзе ў вежы адкрылася выставачная экспазіцыя “Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці”, дзе прадстаўлены ўнікальныя аўтэнтычныя знаходкі, выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў: падкоўкі ад рыцарскіх ботаў, шпора і колца ад шпоры, корд (кароткі меч) з кляймом “пасаўскі воўк”, фрагменты посуду італьянскай маёлікі і рэйнскай керамікі.