Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з кальчугай і шлемам

, lida-zamak.krokam.by

Кальчуга XV стагоддзя, як мяркуецца, руская, паколькі яна з кароткім рукавом і каўнерыкам для абароны шыі. Вага кальчугі – каля 7 кілаграмаў. Дрот, з якога выраблялі колцы баявой кальчугі, павінен мець таўшчыню ў межах 1,3 міліметры. Баявая кальчуга павінна быць дастаткова лёгкай (у сярэднім да 13 кілаграмаў), каб не абмяжоўваць рух воіна ў баі. Кальчуга магла служыць практычна вечна. На пашкоджанае месца звычайна ставілі новыя колцы. На тэрыторыі Беларусі кальчугі выкарыстоўвалі з X па сярэдзіну XVIII стагоддзя.

Шлем тыпу “капалін” XVII стагоддзя.
Пачынаючы з другой паловы XIV стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім было распаўсюджана выкарыстанне шлемаў тыпу “капалін”. Яны атрымалі сваю назву з-за падабенства з металічным капелюшом і ўяўляюць сабой конусападобныя шлемы з “яблыкам” на вастрыі і нешырокімі палямі.