Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з кірасай, гаржэтам і налакотнікам

, lida-zamak.krokam.by

Кіраса сталёвая XVI стагоддзя. XVI стагоддзе – гэта перыяд росквіту еўрапейскіх даспехаў. Менавіта тады яны становяцца, па-першае, максімальна трывалымі, а па-другое, максімальна даступнымі. У той час у Еўропе пяхотнік (у першую чаргу пікінер) у кірасе і шлеме – агульнавайсковая норма. Сярэдняя таўшчыня тагачасных кірас вар’іравалася ад 2,4 да 3,5 міліметраў, прычым была неаднароднай. Кірасы XVI стагоддзя мелі рабро калянасці, якое праходзіць па цэнтры. Там дасягалася максімальная таўшчыня, якая паступова зніжалася да бакоў.
Кіраса XVI стагоддзя з характэрнай меткай ад пісталетнай кулі, атрыманай падчас “вытворчых выпрабаванняў”, альбо ў баі. Пры пападанні ў рабро калянасці пісталетная куля такую браню не прабіла б нават ва ўпор.

Гаржэт – сталёвы каўнер для абароны шыі. Гаржэт быў часткай старажытных даспехаў і прызначаўся для абароны ад мячоў і іншых відаў халоднай зброі. Большасць сярэднявечных гаржэтаў - гэта простыя шчыткі для абароны шыі, якія насілі пад нагруднікам і наспіннікам. Гэтыя пласціны падтрымлівалі вагу брані, якую на іх насілі, і часта былі з рамянямі для мацавання іншых частак даспехаў.

Налакотнік – частка латаў у выглядзе шчытка, які апранаўся на локаць.