Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Высокае Сярэднявечча – час з’яўлення на карце Еўропы Вялікага Княства Літоўскага

, lida-zamak.krokam.by

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае існавала з сярэдзіны XIII стагоддзя. У межах гэтай дзяржавы мірна пражывалі продкі сучасных беларусаў, літоўцаў, украінцаў і іншых народаў.
На другім ярусе паказаны асноўныя вехі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Тут можна пабачыць знойдзеныя падчас раскопак прадметы, а таксама макеты Крэўскага і Медніцкага замкаў-кастэляў.
На першых этапах існавання Вялікага Княства яго тэрыторыя пашыралася за кошт балцкіх і славянскіх земляў – гэта сучасныя землі Беларусі і Літвы. Пазней дзяржава прыцягнула да сябе часткі сучасных Украіны, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Малдовы і Расіі.
Працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага быў даволі складаным. Дынастычныя шлюбы і пагадненні паміж асобнымі княствамі прывялі да ўтварэння федэратыўнага саюза.
Дзяржава ўтваралася ва ўмовах барацьбы з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі, Галіцка-Валынскім княствам і Залатой Ардой. Таму ў першай палове XIV стагоддзя ўзнікла цэлая сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага, якая складалася з магутных замкаў у Лідзе, Крэве, Гродне, Навагрудку, Медніках, Вільні і Троках.