Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Карта свету Фра Маўра (копія)

, lida-zamak.krokam.by

Карта Фра Маўра — круглая карта свету дыяметрам каля 2 метраў венецыянскага манаха Фра Маўра з вострава Мурана і картографа Андрэа Б'янка 1459 года. Шэдэўр быў выраблены на замову будучага партугальскага караля Афонсу V, які высока ацаніў майстэрства стваральніка і падаў сенату Серэнісімы (Венецыянскай Рэспублікі) звесткі аб партугальскіх адкрыццях каля берагоў Афрыкі, а таксама інфармацыю аб унутраных раёнах Заходняй Афрыкі.
Да гэтага часу захаваліся толькі два асобнікі карты свету Фра Маўра – арыгінал у Венецыі і копія ў Брытанскім музеі – але гэтага дастаткова, каб адзначыць высокую ступень прафесіяналізму Фра Маўра як картографа. Па звычаі арабскіх картографаў, ён змясціў уверсе карты поўдзень, а не поўнач. Таксама ён сумняваўся ў тым, што Ерусалім – цэнтр заселенага свету. Мяркуючы па запісах на картах, ён падзяляў меркаванне аб сферычнасці Зямлі.
На карце вельмі падрабязна апісана Русь, падзеленая на Чорную (Rossia Negra), Белую (Rossia Biancha) і Чырвоную (Rossia Rossa). Само слова “Русь” сустракаецца ў грэцкай форме “Rossia”. Падрабязна прадстаўлена тэрыторыя Залатой Арды.