Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з будаўнічымі матэрыяламі

, lida-zamak.krokam.by

Раскопкі 1970-х гадоў паказалі, што сцены замка складзены з вялікіх, часткова абчасаных валуноў, выкладзеных гарызантальнымі, дакладна пазначанымі радамі. Камяні добра падабраныя адзін да аднаго. Прамежкі паміж імі запоўненыя каменнымі аскепкамі на вапнавым растворы.
Цэгла выкарыстоўвалася толькі для асноўных канструктыўных элементаў і архітэктурных дэталяў. Цаглінамі выкладзены куты замкавых сцен і вежаў, дэкаратыўныя паясы на фасадах усходняй і паўночнай сцен, аркі, скляпенні, байніцы і вонкавыя паверхні парапета баявой галерэі (крэнеляжу).
На цаглінах вы можаце бачыць адбіткі пальцаў майстра. Праз гэта цэгла і атрымала назву “пальчатка”. Такія радочкі, пакінутыя майстрам, павялічвалі плошчу счаплення цэглы з растворам і, як вынік, забяспечвалі большую трываласць муру.
Абедзве вежы былі накрыты паўцыркульнай дахоўкай.