Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з гаршковай і міскавай кафляй

, lida-zamak.krokam.by

Падчас раскопак высветлілася, што ўсе будынкі на замкавым двары ацяпляліся кафлянымі печамі. Пасля рэстаўрацыі даследчыкі вылучылі два віды і каля трыццаці разнавіднасцяў лідскай кафлі, з якой выкладвалася асноўная паверхня печаў.
Першы тып кафлі – гаршковая, першапачаткова мела форму гаршка. У XIV – першай палове XVI стагоддзяў у жылых памяшканнях Лідскага замка ставілі простыя глінабітныя печы. Яны ўяўлялі сабой невялікія скляпеністыя збудаванні з асобна ўмураванымі гаршковымі кафлямі, якія выконвалі ролю каларыфераў.
На працягу часу верхняя частка кафлі (вусце), зробленая ў выглядзе круга, набывала розную форму: спачатку чатырохпялёсткавай разеткі, потым квадрата. У XVI стагоддзі гаршковую кафлю з квадратным вусцем пачалі пакрываць зялёнай палівай.