Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Вітрына з металічнымі прадметамі

, lida-zamak.krokam.by

Увесь актыўны перыяд гісторыі Лідскага замка (а гэта з XIV па XVII стагоддзе) на яго тэрыторыі была свая кузня, у якой, акрамя мячоў і даспехаў, выраблялі неабходныя для будаўніцтва інструменты, такія як цвікі, дзвярныя ручкі, клямкі, гакі, завесы, прабоі, заслоны і іншыя.
У час раскопак было сабрана шмат вырабаў рамеснікаў і майстроў па апрацоўцы металу. Гэтыя прадметы ўвесь час удасканальвалі, эксперыментуючы з матэрыялам для іх вырабу. Аж да XIX стагоддзя іх вытворчасць была ручной. І толькі са з’яўленнем першых машын для іх кавання вытворчасць была пастаўлена на прамысловую аснову.