Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Жылое памяшканне ў вежы (княскі пакой)

, lida-zamak.krokam.by

На чацвёртым ярусе распавядаецца пра жыццё вялікага князя. Тут можна ўбачыць касцяныя вырабы, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак у 70-я гады XX стагоддзя.
Замак выконваў абарончую функцыю. Таўшчыня сцен вежы – каля трох метраў. Натуральна, абагрэць такія сцены было цяжка. Але што сабой уяўляла сістэма абагрэву ў паўднёва-заходняй вежы сказаць складана, бо ад першапачатковай вежы захаваліся толькі фрагменты падмурку. Тут маглі выкарыстоўвацца альбо жароўні, альбо камін. У пакоях увесь час трымалася высокая вільготнасць.
Падтрымліваць камфортную тэмпературу паветра для пражывання было вельмі складана. Для ўцяплення выкарыстоўвалі шкуры жывёл на падлозе і сценах, а таксама балдахін над ложкам.
Князь спыняўся ў замку на кароткі час. Таму ўбранне яго пакояў не ўражвала раскошай. Нічога лішняга, толькі самае неабходнае. Стол, лавы, паліцы з посудам, ложак, куфар – вось і ўся абстаноўка.