Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Заходняя сцяна

, lida-zamak.krokam.by

Заходняя сцяна захавалася горш за ўсё. Выстаяла толькі цэнтральная частка да вышыні 6 метраў. Гэта сцяна мае адхіленне ад вертыкалі на 30 сантыметраў у вонкавы бок.
У заходняй сцяне знаходзіцца ўваход, які быў усталяваны ў 80-я гады XX стагоддзя для праезду грузавых машын з будаўнічымі матэрыяламі. Тады ж былі першыя ў савецкі час спробы рэстаўрацыі замка. Сёння тут устаноўлена цэнтральная брама.