Паўднёва-заходняя вежа
Вынікі археалагічных даследаванняў дазваляюць сцвярджаць, што ў першай палове ХІV стагоддзя існавала толькі паўднёва-заходняя вежа замка, якая прызначалася для жылля.
Вежа ў плане была блізкая да квадрата з даўжынёй бока 11,3 метры. Таўшчыня яе сцен дасягала 3 метраў. Даследчыкі мяркуюць, што ў паўднёва-заходняй вежы з часу яе пабудовы і да 1533 года знаходзілася замкавая праваслаўная капліца, пазней перанесеная ў горад. Археолагі ў 70-я гады ХХ стагоддзя выявілі толькі фрагменты падмурка вежы.
Сёння паўднёва-заходняя вежа – гэта вынік працы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі замка ў 2000-я гады.
У 2020 годзе ў вежы адкрылася пастаянная экспазіцыя “Старонкі гісторыі… Ад XIV стагоддзя”.