Анлайн версія аўдыягіда "Лідскі замак"
Паўночна-ўсходняя вежа

, lida-zamak.krokam.by

У канцы XIV – пачатку XV стагоддзя ўнук Гедыміна, вялікі князь Вітаўт, перабудаваў замак і зрабіў яго адным з самых магутных у Вялікім Княстве Літоўскім. Для ўмацавання збудавання была ўзведзена паўночна-ўсходняя вежа.
Яна ўяўляла сабой у плане перакошаны рознабаковы чатырохкутнік, блізкі да квадрата з бакамі каля 12 метраў. Таўшчыня паўночнай і ўсходняй сцен вежы, прыкладзеных усутыч да двухметровых сцен замка без перавязкі, дасягае 80 сантыметраў. Таўшчыня самастойных паўднёвай і заходняй сцен роўная 3 метрам.
Знаходкі археолагаў сведчаць, што вежа была не толькі абарончым збудаваннем, але служыла і жыллём. Ёсць меркаванне, што на яе верхніх паверхах знаходзіліся раскошныя пакоі і залы, а на ніжніх – суд, архіў і турма.
Паўночна-ўсходняя вежа захавалася на вышыню ад 4 да 8 метраў.
У 1980 годзе вежу цалкам аднавілі. У 2017 годзе ў вежы адкрылася выставачная экспазіцыя “Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці”.